Skip to main content

Генеалагічныя базы дадзеных Беларусі 14.107.240+ запісаў

Увядзіце дадзеныя для пошуку на рускай мове
Год н. Прозвішча Імя Імя па бацьку Н/п Павет/Раён Губерня/Вобласць Нац./Рел. Тып

Як карыстацца сервісам

Для пошуку ўвядзіце неабходныя дадзеныя на рускай мове ў адно ці некалькі палёў. Рэкамендуем пачынаць пошук з уводу прозвішча, а потым шукаць і па іншых дадзеных. У палі Павет/Раён і Губерня/Вобласць можна ўводзіць частку радка, напрыклад пры ўводзе слова Мінск знойдуцца дадзеныя і з Мінскім раёнам і з Мінскім паветам.

Пошук падтрымлівае:

  • ўвод некалькіх значэнняў у адно поле, для гэтага выкарыстоўвайце падзельнік «|»
  • замену любой колькасці сімвалаў, для гэтага выкарыстоўвайце зорачку «*»

Напрыклад увод у поле прозвішчаў «Багданович | Богданович» і значэння «И*» у полі імя. Вывядзе ўсе радкі з прозвішчам «Багданович» і «Богданович» і з імёнамі якія пачынаюцца на «И» (Иван, Игнатий, Иосиф и т.п.).

Тыпы дадзеных

АРХ — дадзеныя з архіваў
МК-Н — метрычныя кнігі, нараджэння
МК-В — метрычныя кнігі, вяселлі
МК-С — метрычныя кнігі, памерлыя
СЕН — Сенацкія аб’явы па казённых, урадавых і судовых справах. Прыбаўленне да выдання «Сенацкія ведамасці» (1825-1917)
ЕВД — Полацкія епархіяльныя ведамасці. Віцебск, 1874–1918
ПКГ — Памятныя кніжкі па губернях (Віцебская, Магілёўская), 1861-1916
СПБ — Сялянскі пазямельны банк (1882-1917)
ПЕР — перасяленцы ў іншыя губерні і краіны
РЯВ — Руска-японская вайна
ДУМ — Спісы выбаршчыкаў у Дзяржаўную Думу Расійскай Імперыі
1СВ — Першая сусветная вайна
1СВ-Б — бежанцы і эвакуіраваныя падчас 1СВ
П17 — Сельскагаспадарчыя перапісы 1916 і 1917
П26 — перапіс 1926 года
МВЧ-Р — рэпрэсаваныя ў міжваенны час
ФІН — Савецка-Фінляндская вайна (1939-1940)
2СВ — Другая сусветная вайна
2СВ-С — партызаны і ўдзельнікі супраціву падчас 2СВ
2СВ-Б — бежанцы і эвакуіраваныя падчас 2СВ
2СВ-П — ваеннаслужачыя і грамадзянскія, якія апынуліся ў палоне падчас 2СВ
БІЗ — беларусы ў іншых землях
КНГ — кнігі, даведнікі і інш.
МОГ — могілкі: спіс пахаванняў
СТР — дадзеныя з сайта staryna.org (Генеалагічны і гістарычны сайт Вялікадолецкага с/с Ушацкага раёна Віцебскай вобласці.)

Абазначэння ў табліцы

Пры навядзенні на іконку у правым слупку табліцы Вы можаце атрымаць дадатковую інфармацыю. Звярніце ўвагу ў мабільнай версіі гэты функцыянал можа адсутнічаць.
— дадатковая інфармацыя з дакумента
— імя аўтара дадзеных або мадэратара
— поўная назва дакумента
— каментар аўтара дадзеных або мадэратара

Аб сэрвісе

З дапамогай нашай сэрвіса вы можаце знайсці сваіх продкаў і патрэбных людзей у розных гістарычных базах дадзеных. Гэтыя базы сабраны з адкрытых крыніц і намаганнямі валанцёраў. Пошук ажыццяўляецца па ўсіх даступных спісах адначасова, з выкарыстаннем розных крытэрыяў для ўдакладнення вынікаў. Звярніце ўвагу, што спісы могуць быць няпоўнымі, таму рэкамендуем заўсёды правяраць іх самастойна.

Якія землі ахоплівае база

База сабрана вакол беларускіх зямель у іх гістарычных межах, а не толькі ў сучасных. Гэта губерні Расійскай імперыі на пачатак XX стагоддзя — Віленская, Віцебская, Гродзенская, Мінская, Магілёўская, Смаленская — і тыя паветы суседніх губерняў, дзе жылі беларусы: Беласточчына, Ковеншчына, Себежскі і Невельскі паветы, што пасля адышлі да Пскоўшчыны. У дакументах XX стагоддзя — БССР і ўсходнія ваяводствы Польшчы міжваеннага часу, а таксама месцы, куды беларусы перасяляліся: Сібір, Прыбалтыка, іншыя губерні і краіны.

Як мы распазнаём і індэксуем

Большасць запісаў базы не набрана рукамі, а прачытана з архіўных сканаў і старых кніг. Для гэтага ў праекце распрацаваны дзве ўласныя мадэлі распазнавання тэксту (OCR/HTR):

  • Агрэст — парадковая мадэль пад рукапіс і друк. Для яе ліст спачатку разбіраецца на радкі ўласнай мадэллю сегментацыі, якая знаходзіць кожны радок з яго месцам; для карт у яе асобная выучка.
  • Кавун — пастаронкавая мадэль пад друк: чытае старонку цалкам і аддае табліцу табліцай.

Мадэлі падтрымліваюць беларускую, рускую — сучасную і дарэформенную, з яцем, і-дзесяцярычным, фітой і канцавым ерам, — польскую, нямецкую і літоўскую мовы, і могуць працаваць у пары: адна чытае, другая правярае.

Прачытаны тэкст разбіраецца на запісы — прозвішча, месца, год — і кожны запіс захоўвае спасылку на дакумент і ліст, па якіх яго можна праверыць. Машына чытае хутка, але не беспамылкова: прачытанае імя можа адрознівацца ад напісанага на паперы на адну-дзве літары. Таму шукайце і па блізкіх напісаннях (праз «*» і «|»), а знойдзенае звярайце са сканам.

Валанцёры вычытваюць распазнанае, выпраўляюць памылкі чытання і дадаюць свае знаходкі.

Абнаўленні

Базы абнаўляюцца штотыдзень: дадаюцца новыя запісы, выпраўляюцца памылкі чытання. Буйныя абнаўленні — новыя крыніцы і цэлыя масівы дакументаў — выходзяць раз у два-тры месяцы.

Умовы карыстання

База «Жніво» — валанцёрскі праект. Яго ніхто не фінансуе: сервер і праца над базай аплачваюцца з уласных сродкаў аўтараў. Большую частку запісаў стварае сам сэрвіс — праз распазнаванне і апрацоўку архіўных дакументаў, перапісаў і спісаў; валанцёры вычытваюць гэтыя запісы, выпраўляюць памылкі і дапаўняюць базу сваімі знаходкамі. За кожным запісам — праца праграм, якія мы пішам самі, і людзей, якія робяць гэта ў вольны час.

База зроблена для людзей, якія шукаюць сваіх: продкаў, радню, землякоў. Для такога пошуку яна адкрытая і застанецца адкрытай.

Нельга без згоды праекта: выгружаць базу цалкам або часткамі аўтаматычна, выкарыстоўваць яе як крыніцу для іншых сайтаў і сэрвісаў, прадаваць дадзеныя або паслугі на іх аснове.

Навуковы доступ. Калі дадзеныя патрэбны для навуковай працы, дысертацыі, краязнаўчага або іншага даследавання, якое мае грамадскую каштоўнасць, — напішыце нам і раскажыце пра задачу. Мы дамо спецыяльны доступ і, калі трэба, выгрузку ў зручным выглядзе. Просім адно: спасылацца на «Жніво» як на крыніцу.

Сталы або камерцыйны доступ. Калі база патрэбна для рэгулярнай аўтаматычнай працы або ў камерцыйных мэтах — гэта таксама магчыма пасля згоды з праектам. Напішыце, абмяркуем.

Звароты

Калі ў вас ёсць падставы меркаваць, што апублікаваныя матэрыялы парушаюць вашы правы ці правы іншых асоб, напішыце, калі ласка, па кантактах, указаных ніжэй.

Білецкі Аляксей Сяргеевіч, УНП НВ0965943, Адрас рэгістрацыі: 230025, г. Гродна, пр. Касманаўтаў, д.6а, кв. 27. aliakseibiletski@zhnivo.com
Адміністратар @aliakseibiletski